Філасофія кампаніі

Асноўныя прынцыпы палітыкі ў вобласці даследаванняў і распрацовак Fujifilm Group

Засноўваючыся на апісаных ніжэй асноватворных прынцыпах сваёй палітыкі, Fujifilm Group актыўна займаецца даследаваннямі і распрацоўкамі ў мэтах дасягнення росту ў ключавых сферах дзейнасці і развіцці новых напрамкаў.

 

Аб'яднанне стратэгіі камерцыйнай дзейнасці і даследаванняў і распрацовак

  1. Актыўнае развіццё новых напрамкаў, якія дапамогуць палепшыць якасць жыцця
  2. Устойлівы рост наяўнага бізнэсу за кошт інавацыйных прадуктаў

 

Падыход да палітыкі даследаванняў

  1. Укараненне і актыўнае выкарыстанне фундаментальных тэхналогій Fujifilm Group
  2. Стварэнне новага кошту шляхам укаранення самых розных тэхналогій ва ўсе сферы сваёй дзейнасці
  3. Дасягненне больш істотнай сінергіі ў дзейнасці ўсіх кампаній Групы
  4. Паскарэнне развіцця
  5. Павелічэнне навукова-даследчага патэнцыялу кожнай кампаніі і асобна ўзятага распрацоўшчыка

Тэхналогіі і прыярытэтныя напрамкі дзейнасці Fujifilm Group

Fujifilm Group мае ў сваім арсенале шматфункцыянальныя фундаментальныя тэхналогіі, уключаючы працу з арганічнымі і неарганічнымі матэрыяламі, аналіз, стварэнне і апрацоўку тонкапластовых плёнак, тэхналогіі фарміравання выяў і стварэння праграмнага забеспячэння, аптычных сістэм і мехатронікі, якія ствараліся ў такіх сферах як фотасенсібілізуючыя матэрыялы і ксераграфія. Акрамя таго, у нас ёсць базавыя тэхналогіі, дзякуючы якім мы дасягаем высокай эфектыўнасці сваёй дзейнасці і выдаткаў. Сёння кампаніі, што ўваходзяць у Fujifilm Group, ахопліваюць мноства сфер эканомікі. Тэхналогіі распрацоўкі новых прадуктаў Фуджыфільм спалучаюць у сабе ўсе гэтыя фундаментальныя і базавыя тэхналогіі, накіраваныя на далейшае развіццё даследаванняў і распрацовак у прыярытэтных сферах і стварэнне новых напрамкаў дзейнасці, якія павінны вызначыць будучыню карпарацыі.

Падрабязна аб фундаментальных тэхналогіях Фуджыфільм напісана на сайце карпарацыі Fujifilm Holdings Corporation.

 

Фундаментальныя і базавыя тэхналогіі

 

Падрабязна аб даследаваннях і распрацоўках Фуджыфільм чытайце на сайце Fujifilm Global.